Палітолаг: Імперыялістычная вайна Расіі можа ператварыцца ў грамадзянскую
Расійскі палітолаг Уладзімір Пастухоў канстатуе, што цяпер ва Уладзіміра Пуціна ёсць два сцэнары паводзін, і абодва — не самыя лепшыя. І ад таго, які сцэнар ён абярэ, будзе залежаць лёс Расіі.
![Фота з av-seliverstov.livejournal.com Фота з av-seliverstov.livejournal.com](/img/v1/images/140019_original.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з av-seliverstov.livejournal.com
— Сёння дылема для пуцінскіх элітаў выглядае наступным чынам: або перамір'е, або новая мабілізацыя (частковая або ўсеагульная), — піша Пастухоў. — Тэарэтычна і тое, і другое магчыма. Практычна абодва сцэнары не ідэальныя.
У выпадку перамір'я на любых умовах, нават з прызнаннем цяперашняй лініі фронту часовай мяжой, узнікаюць праблемы з актыўнай меншасцю, на якую Пуцін абапіраўся, калі трэба было змяніць мірную парадыгму на вайсковую.
У выпадку мабілізацыі з мэтай працягу вайны да нейкага містычнага пераможнага канца ўзнікаюць праблемы з пасіўнай большасцю, якая з'яўляецца базавай апорай рэжыму.
Выбіраючы паміж актыўнай (апантанай) меншасцю і пасіўнай («утрыманай» на прыродную рэнту) большасцю, Пуцін звыкла робіць стаўку на большасць, абіраючы з дзвюх бед тое, што падаецца яму меншым.
Абапіраючыся на досвед мінулых гадоў, Пуцін мяркуе, што з новай вайсковай апазіцыяй ён зможа хутка разабрацца тымі ж метадамі, што і са старой антываеннай. Таму асноўным сцэнаром пакуль разглядаецца працісканне перамір'я любой цаной, а новая мабілізацыя застаецца рэзервовай опцыяй.
![Пастухоў: Расійская армія павольна, але няўхільна раскладаецца Пачалося разлажэнне расійскай арміі, за ёй — развал дзяржаўнасці](/img/v1/images/4c60f3f5815dfc776af9d53448702653.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У разлік не прымаюцца тры акалічнасці.
Ваенная апазіцыя, у адрозненне ад антываеннай, з'яўляецца часткова ўзброенай і больш прыстасаванай да гвалтоўных метадаў барацьбы.
Пуцін узору 2024 года не роўны Пуціну ўзору 2018 года — як я ўжо аднойчы пісаў, Пуцін Таўрычны не падобны на Пуціна Бахмуцкага.
Захаду ўсяго таго, што здарылася ўжо «не разбачыць», і ніякага вяртання да статус-кво не адбудзецца нават у выпадку перамір'я.
З вялікай доляй верагоднасці гэты сцэнар стварае дадатковыя рызыкі ператварэння імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую.
![Развал Расіі запушчаны? Прадстаўнікі пяці рэгіёнаў заявілі пра рэферэндумы за незалежнасць Развал Расіі запушчаны? Прадстаўнікі пяці рэгіёнаў заявілі пра рэферэндумы аб незалежнасці](/img/v1/images/258833010_67fa62b5e001a7fb56474624939a90ea.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)