Пуцін выкарыстоўвае ўлюбёную тактыку Гітлера
Несучы чарговыя вайсковыя паразы, крамлёўскі рэжым зноў пераходзіць да звычайнага тэрору, адначасова капіюючы тактыку гітлераўскай Нямеччыны 1944-1945 гадоў. Пра гэта разважае тэлеграм-канал Rerum Novarum
У чэрвені 1944 года, калі СССР шчаміў нацыстаў на ўсходзе, а на Захадзе саюзнікі ўжо высадзіліся ў Нармандыі, Берлін пачаў абстрэльваць сваімі вундэрвафлямі Фау-1 Лондан.
На канец сакавіка 1945-га было запушчана па Брытаніі 10,5 тыс. ракетаў, у выніку чаго загінулі 6184 асобаў і было разбурана 23 тыс. будынкаў. Але на вынікі вайны гэта ўжо не мела ніякага ўплыву.
А 30 красавіка 1945 года Гітлер застрэліўся ў сваім бункеры.