Гадзіннікі Гітлера і Пуціна прадалі па аднолькавым кошце — мільён еўра

Гадзіннік, які, як сцвярджаецца, належаў нацысцкаму лідару Адольфу Гітлеру, пайшоў з малатка ў ЗША за 1,1 мільёна долараў. Яго набыў ананімны пакупнік на аўкцыёне Alexander Historical Auctions у штаце Мэрылэнд.

hadz_adolf.jpg

На гадзінніку Huber намалявана свастыка і выгравіраваны ініцыялы «AH».
Яўрэйскія лідары напярэдадні продажу асудзілі рашэнне выставіць гадзіннік, аднак аўкцыённы дом, які ў мінулым прадаваў і іншыя нацысцкія рэліквіі, заявіў нямецкім СМІ, што яго мэтай з'яўляецца захаванне гісторыі.
У каталогу аўкцыёну гаворыцца, што гадзіннік, магчыма, быў падарункам на дзень нараджэння фашысцкаму лідару ў 1933 годзе, калі ён стаў канцлерам Германіі.
Паводле ацэнкі аўкцыённага дома, гадзіннік быў узяты ў якасці сувеніра, калі ў траўні 1945 года каля 30 французскіх салдат штурмавалі альпійскі прытулак Гітлера Бергхоф.
Лічыцца, што потым гадзіннік перапрадалі, і ён захоўваўся ў некалькіх пакаленнях сям'і папярэдняга ўладальніка.
У ліку іншых лотаў аўкцыёну была сукенка, якая належала жонцы Гітлера Еве Браўн, фатаграфіі нацысцкіх чыноўнікаў з аўтографамі і жоўтая тканінная зорка Давіда са словам «Jude», якую нацысты патрабавалі ад яўрэяў нашываць на вопратку для ідэнтыфікацыі і стыгматызацыі.
Аўкцыянеры разлічвалі атрымаць за гадзіннік ад 2 да 4 мільёнаў долараў. Такіх шчодрых пакупнікоў не знайшлося.
У 2017 годзе аўкцыённы дом у Манака распавёў пра продаж з малатка гадзінніка, уладальнікам якога пазначаны Уладзімір УладзіміравічПуцін. Дарагую мадэль «Patek Philippe Triple Complication» атрымаў невядомы пакупнік.

hadz_pucin.jpg

Мадэль «Patek Philippe 5208P Triple Complication» з плацінавым корпусам, вечным календаром і залатым цыферблатам вельмі рэдкая, паколькі яе вырабляюць абмежаванымі партыямі, як паведамлялі ў «Monaco Legends». Набыць яе можна толькі па спецыяльнай замове і толькі па запыце ад асаблівых кліентаў.
Пакупнік заплаціў за гэты гадзіннік 1 054 000 еўра.