Арцём Шрайбман: «Cпробы нахіліць Лукашэнку могуць абярнуцца дэстабілізацыяй яго становішча»

Беларускі палітолаг Арцём Шрайбман разважае, чаму відавочна прыпыніліся размовы пра «шчыльную інтэграцыю» Беларусі і Расіі. На яго думку, гэта не азначае, што Расія адмаўляецца ад сваіх планаў. Проста цяпер ад гэтага Пуціну пакуль няма выгодаў.

artiom_sraibman_82400515.jpg


— Я думаю, што на парадку дня ў Расіі адназначна варта не выпусціць Беларусь і ўсіх сваіх сатэлітаў з-пад свайго кантролю, — адзначыў аналітык у эфіры канала І грымнуў Грэм. — Да таго часу, пакуль Беларусь не робіць спробаў выйсці з-пад гэтага кантролю, мне здаецца, што прыярытэту менавіта ўзяць і ўключыць Беларусь у свой склад фізічна ў Расіі няма.

Расія фарсіруе інтэграцыю, гэта праўда. Але гэтая інтэграцыя ў сённяшнім яе дызайне не мае на ўвазе пазбаўленне Беларусі яе атрыбутаў суверэнітэту.

Аднак рана ці позна ў Расіі могуць з'явіцца і такія амбіцыі, нельга нічога выключаць. Яны натыкнуцца на супрацьдзеянне Лукашэнкі і на нязгоду беларускага грамадства, але мы не ведаем, ці спыніць гэта Пуціна, ён не самы прадказальны палітык.

Я не магу сказаць, што такое пытанне ніколі не будзе на парадку дня, парадку дня гандлю, парадку ціску. Але цяпер яны занятыя больш тэхнічнымі рэчамі, калі казаць аб інтэграцыі, яны выконваюць гэтыя даволі пустыя з палітычнага пункту гледжання дарожныя карты.

Куды больш сур’ёзна і больш значныя для будучыні Беларусі тое, што адбываецца ваенная інтэграцыя. У Беларусі з'яўляюцца такія квазібазы расійскіх войскаў, з якіх вядзецца абстрэл украінскіх тэрыторый.

У плане эканомікі Беларусь лагістычна замыкаецца на расійскія парты, на расійскую чыгунку і гэтак далей. Гэта куды больш важна, чым інстытуцыйныя пераўтварэнні, якіх не адбываецца. Я думаю, так ці інакш Расіі больш выгадна мець плюс адзін голас у міжнародных арганізацыях і проста васала ва ўладзе ў гэтай краіне.

Ваенную і эканамічную інтэграцыю палітычны аглядальнік лічыць і галоўнымі болевымі кропкамі ў пытаннях двухбаковых адносін.

— Асноўныя рычагі ціску Пуціна на Лукашэнку — эканамічныя. І ў апошнія месяцы, улічваючы санкцыі, тое, што Беларусь па сутнасці адрэзаная ад экспарту ва ўсе краіны, акрамя Расіі, яны вельмі моцна ўзмацніліся. Расія мае вельмі сур'ёзны козыр з пункту гледжання эканамічных перамоваў.

І з ваеннага пункту гледжання таксама. На беларускай тэрыторыі размешчаныя расійскія войскі. Не ведаю, якая колькасць, іх відавочна было больш у пачатку вайны, у лютым-сакавіку, але яны ёсць. Гэта значыць, што ў Беларусі абмежаваны ваенны суверэнітэт. І ў такой пазіцыі ў Пуціна ёсць шмат пунктаў ціску.

Іншая справа, што ў яго ёсць інтарэс у захаванні лаяльнага, прадказальнага і стабільнага рэжыму ў Беларусі. Спробы нагнуць Лукашэнку могуць абярнуцца дэстабілізацыяй яго становішча, што таксама не з'яўляецца цікавасцю Пуціна.

І нават, мяркуючы па ўсім, некалькі батальёнаў, якія Беларусь можа даць у гэтую вайну, не з'яўляюцца такой ужо значнай для яго мэтай і каштоўнасцю, каб ствараць настолькі сур'ёзныя праблемы для Аляксандра Лукашэнкі — падкрэсліў Шрайбман.

Паводле Салідарнасці, пераклад НЧ