І кітайцы туды ж. Huawei спыніў продажы ў Расіі
Кітайскі вытворца кампутарнай тэхнікі і смартфонаў Huawei з 1 жніўня спыніў продажы ў сваёй інтэрнэт-краме Huawei VMALL і аднайменным мабільным дадатку.
![wp4604776.jpg wp4604776.jpg](/img/v1/images/wp4604776.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У кампаніі запэўнілі, што забяспечаць гарантыйны рамонт ужо набытай тэхнікі, піша руская служба ВВС.
Huawei — найбуйнейшы пастаўшчык электроннай тэхнікі ў Расію. У сакавіку ён спыніў наём расійскіх супрацоўнікаў і спыніў пастаўкі тавару афлайн, баючыся другасных санкцый у свой адрас. Раней Huawei адмовіўся ад паставак абсталявання ў Беларусь, але гэта тычыцца толькі тых прыладаў, якія звязаны з работай сотавых аператараў, бо гэта ўсё тавары двайнога прызначэння.
![Арсень Сівіцкі: Кітай «па факце» далучаецца да заходніх санкцый супраць Беларусі Эксперт: Кітай «па факце» далучаецца да заходніх санкцый супраць Беларусі](/img/v1/images/og_x00g0a7hy7kjwefrw46u.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)