
Фота AP
На практыцы гэта не азначае, што паставак не будзе.
«Будуць купляць бэушнае, будуць купляць у Індыі, купляць
даражэй, будуць пераклейваць лэйбу з Huawei на MTC — варыянтаў шмат.
Але адназначнае наступства — 5G у Беларусі не будзе. 5G
патрэбна, умоўна, каб ездзілі робаты, каб на вытворчасці тэхніка атрымлівала
сігналы ў чатыры разы хутчэй, каб, у сваю чаргу, павялічваліся аб'ёмы і гэтак
далей, і гэтак далей. Але гэта ж такая сфера, у якой у нас і так няма
перспектыў — ні інвестыцый, ні работы сучасных кампаній», — рэзюмаваў абазнаны
суразмоўца.
Пастаўкі побытавай і мабільнай тэхнікі пакуль не спыняліся.