Жалезная заслона ў Расіі павольна апускаецца
Сяргей Лаўроў сказаў, што ў Расіі рыхтуецца ўказ пра абмежавальныя меры візавага характару для замежнікаў
![48_5.webp 48_5.webp](/img/v1/images/48_5.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Меры ў адказ абмяжуюць уезд у Расію для грамадзян "недружалюбных краін".
Спіс "недружалюбных краін" для Расіі быў зафіксаваны ў адмысловым законе. У гэты спіс уваходзяць ЗША, Вялікабрытанія, ЕС, Сінгапур, Украіна і многія іншыя краіны.
Пакуль не вядома, ці закране гэты ўказ, напрыклад, грамадзян Украіны — уцекачоў ад баявых дзеянняў.