Паўднёвая Карэя абмежавала экспарт у Беларусь і Расію

Паўднёвакарэйскае міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі аб'явіла, што з 26 сакавіка ўвядзе экспартны кантроль адносна 57 нестратэгічных тавараў і тэхналогій у Расію і Беларусь.

Yoonki Jeong / Flickr.com

Yoonki Jeong / Flickr.com

Раней карэйскі ўрад прыняў рашэнне кантраляваць экспарт у Расію на ўзроўні, аналагічным эканамічным санкцыям, якія ЗША і Еўрапейскі саюз увялі супраць Расіі пасля яе ўварвання ва Украіну.
Карэйскія кампаніі, якія жадаюць экспартаваць тавары са спісу экспартнага кантролю ў Расію і Беларусь, павінны прайсці асобную працэдуру ўзгаднення, пачынаючы з 26 сакавіка.
Паводле businesskorea.co.kr