У сакавіку Літва 550 разоў не прапусціла санкцыйныя грузы ў Беларусь і Расію
У сакавіку Літва 550 разоў не прапусціла санкцыйныя тавары ў Беларусь і Расію. Як адзначае lrmuitine.lt, быў узмоцнены «мытны кантроль за таварамі ў рамках санкцый Еўрапейскага саюза», уведзеных у тым ліку і з-за агрэсіі супраць Украіны.
![274652135_323114006514527_6350431611658104901_n.jpg 274652135_323114006514527_6350431611658104901_n.jpg](/img/v1/images/274652135_323114006514527_6350431611658104901_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У двух выпадках былі падазрэнні ў намеры экспартаваць тавары
падвойнага прызначэння без ліцэнзіі, праводзяцца дасудовыя расследаванні. У 11
выпадках распачатыя адміністрацыйныя справы. Яшчэ 20 спраў расследуюцца па
падазрэнні ў няправільных даных у мытнай дэкларацыі — «у спробе пазбегнуць
абмежаванняў на гандаль». Якія канкрэтна тавары везлі ў РБ і РФ, не
ўдакладняецца.
Літоўская мытня сцвярджае, што «прадухіленне парушэнняў
і дэталёвая праверка не толькі дакументаў, але і саміх тавараў займае больш
часу, чым звычайна», а гэта «ўплывае на прапускную здольнасць
транспарту на мяжы». Яна просіць прадстаўнікоў бізнэсу, «якія ўсё
яшчэ падтрымліваюць эканамічныя стасункі з Расіяй і Беларуссю», звяртаць
асаблівую ўвагу на абмежаванні, уведзеныя ЕС, і «загадзя пераканацца, што
запланаваныя эканамічныя аперацыі не падпадаюць пад дзеянне санкцый або іншых
забаронаў і абмежаванняў».
Літва і раней не прапускала некаторыя грузы ў Беларусь, якія патраплялі пад санкцыі ЕС.
Паводле «Еўрарадыё».