Літоўскія эксперты прагназуюць новы міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕС

Усё пачнецца восенню, заявіў у камэнтары BPN афіцэр запасу літоўскіх сіл спецыяльнага прызначэння Аўрымас Навіс.

strazh_2.jpg


«Цяпер перасекчы мяжу спрабуюць выхадцы з Афрыкі і Азіі, якія, верагодна, пражывалі ў Расіі ці Беларусі. Але гэта не тая хваля, якая прагназуецца на працягу найбліжэйшых месяцаў», — заўважыў ён.

На думку Навіса, «гібрыдная атака» закране, як летась, «у першую чаргу Літву, Польшчу і Латвію», а Беларусі «падрыхтавана роля плацдарма для перавалкі мігрантаў, якіх выкарыстоўваюць як зброю».

«Цяпер успрымаць Беларусь як незалежную краіну, на жаль, не выпадае, — канстатаваў эксперт. — Відавочна, што загады Мінску паступаюць з Масквы, у тым ліку па арганізацыі канала нелегальнай міграцыі».

Асноўная хваля мігрантаў, якія будуць рабіць масаваныя спробы нелегальна перасекчы беларускую мяжу з Еўрасаюзам, на яго думку, чакаецца позняй восенню — праз тэрыторыю Расіі.

Гэта будзе «гібрыдная вайна Расіі супраць Захаду», мяркуе Навіс, а «атака мігрантамі стане яе часткай».