Ракетны ўдар РФ: разбурана нафтабаза, людзі атрымалі апёкі, пачаўся пажар
Расійскія войскі абстралялі Днепрапятроўшчыну. Ракеты ў Навамаскоўскім раёне разбурылі нафтабазу. Пачаўся маштабны пажар, а 11 чалавек атрымалі апёкі.
Пра гэта паведамляюць улады Днепрапятроўшчыны: «Тры ракеты разбурылі нафтабазу. Там моцны пажар. Ратавальнікі змагаюцца з полымем».
Спачатку казалася, што пацярпелі тры чалавекі, яны з апёкамі знаходзяцца ў бальніцы. Пазней стала вядома, што колькасць пацярпелых ад ракетнага ўдару па нафтабазе ўзрасла да 11 чалавек.
Пра гэта паведаміў старшыня Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Рэзнічэнка: «Удакладненая інфармацыя па ракетнай атацы ў Навамаскоўскім раёне. Папярэдне пацярпелі 11 чалавек. Адзін з пацярпелых — у цяжкім стане».
Паводле УНІАН