Расія плануе новы масіраваны ўдар па Украіне і назапашвае ракеты

Расія назапашвае ракеты, каб нанесці новы масіраваны ўдар? Расійскія ваенныя заводы працуюць дзеля гэтага ў тры змены.

_314378378.jpg

Гэтая ноч ва Украіне выдалася адносна ціхай. Рускія войскі ноччу не праводзілі нападаў з паветра. Расія пачала эканоміць «Іскандэры». Ваенныя заводы працуюць у тры змены для папаўнення страчаных ракет.

Пра гэта распавёў падчас тэлемарафона спікер паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат: «Вораг не пакідае спробаў атакаваць на данецкім кірунку. Тут вельмі жорсткія баі. Прыцягнута нямала авіяцыйных падраздзяленняў з боку праціўніка. Працуе і наша авіяцыя. Нашы знішчальнікі таксама працягваюць рабіць сваю справу».

Са слоў прадстаўніка вайскова-паветраных сіл, расіяне ўбачылі, што вынікаў ад адзіночных удараў ракетамі або беспілотнікамі не так шмат. Таму, хутчэй за ўсё, расійскія вайскоўцы спрабуюць нарасціць запасы.

«А вось, уласна, на масіраваныя абстрэлы, якіх было ў нас у кастрычніку чатыры, — вораг некалькі месяцаў назапашваў свае сродкі», – адзначыў ён.

Цяпер расійскія заводы для папаўнення страт крылатых ракет працуюць у тры змены.

«Верагодна, яны назапашваюць нейкі пэўны запас для таго, каб біць залпам. Гэта не выключаецца, таму што вораг не пакінуў сваіх намераў парушыць нашу крытычную інфраструктуру», — падкрэсліў ён.

Сёння, 10 лістапада, падчас брыфінгу намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба УСУ Аляксей Громаў паведаміў гэтым тыдні па тэрыторыі Украіны расійскія войскі выпусцілі 17 ракет і 50 беспілотнікаў: «Цягам гэтага тыдня падчас вядзення аперацый сіл абароны адбылося 347 баявых сутыкненняў. Праціўнік выпусціў 17 ракет і ўжыў 50 БПЛА, з іх 24% ракет і 64% БПЛА было знішчана. Усяго падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны знішчана 53 паветраныя цэлі. Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі УСУ на працягу тыдня паразілі больш за 56 пунктаў кіравання рознага ўзроўню, каля 120 складоў і лагістычных баз, а таксама шэраг асобных цэляў і агнявых сродкаў праціўніка», — перадае словы Громава www.unn.com.ua.