Расія праз «вагнераўцаў» рыхтуе тэракт у Беларусі, каб цалкам уцягнуць у вайну?

Вагнераўцы рыхтуюць правакацыю на Мазырскім НПЗ і хочуць абвінаваціць у гэтым Украіну. Пра гэта Служба бяспекі Украіны нібыта атрымала інфармацыю з роўзых крыніц.

24_25.png

Служба бяспекі Украіны заяўляе, што расійцы рыхтуюць правакацыю «пад чужым сцягам», каб уцягнуць Беларусь у непасрэдныя баявыя дзеянні супраць Украіны.

Згодна з разведвальнымі данымі, правакацыю ў выглядзе тэракту плануюць здзейсніць на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Падрыхтоўкай займаецца дыверсійна-разведвальная група з расійскіх вайскоўцаў і спецслужбаў, якіх адправілі ў Беларусь пад выглядам «вагнераўцаў», піша Украінская праўда.

«Гэтая расійская ДРГ павінна здзейсніць правакацыю на НПЗ, уяўляючы з сябе «ўкраінскіх дыверсантаў». У здзейсненым Расія плануе абвінаваціць Украіну, каб такім чынам чарговым разам паспрабаваць уцягнуць Мінск у поўнамаштабную вайну супраць Украіны.

Інфармацыю аб запланаваным у Беларусі тэракце супрацоўнікі Службы бяспекі атрымалі з некалькіх крыніц. У прыватнасці, з паказанняў вайскоўца Узброеных сіл РФ, якога ўкраінскія абаронцы ўзялі ў палон на Запарожскім кірунку».

СБУ адзначыла, што ў мабільным тэлефоне палоннага знайшлі інфармацыю аб «спецыяльнай місіі» на Мазырскім НПЗ.

«У ягоным тэлефоне кіберспецыялісты СБУ знайшлі выдаленую перапіску з іншымі выканаўцамі, здымкі аб'екта і асобную інфармацыю аб аперацыі», — гаворыцца ў паведамленні.