Расіяне рыхтуюць правакацыю на ЗАЭС пад фальшывым сцягам?
Расія збіраюцца зладзіць правакацыю на Запарожскай АЭС пад чужым сцягам, прынамсі, пра гэта заявілі ва ўкраінскім Генштабе.
Пра правакацыю, са спасылкай на звесткі выведкі, паведамляе ў Facebook Генштаб Узброеных сіл Украіны.
«Расія — адзіны тэрарыст у свеце, які трымае ў закладніках АЭС і выкарыстоўвае яе для шантажу Украіны і ўсяго свету. Ніхто, акрамя расійскіх тэрарыстаў, не наблізіў свет так блізка да мяжы наўмыснай радыяцыйнай катастрофы», — гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначылі ва ўкраінскім Генштабе, толькі за апошнія тыдні Расія некалькі разоў спрабавала перакласці адказнасць за выкарыстанне беспілотнікаў для нападаў на аб'екты ЗАЭС на Украіну.
«Гэта мэтанакіраваныя расійскія дзеянні, якія працягваюць расійскую практыку шантажу нашай дзяржавы і ўсёй міжнароднай супольнасці рызыкай катастрофы на ЗАЭС», — перакананыя ў Генштабе УСУ.
Як адзначылі ў Генштабе Узброеных сіл Украіны, Украіна заўсёды адказна ставілася да бяспекі атамных аб'ектаў, і толькі вяртанне ЗАЭС пад кантроль Украіны можа аднавіць рэальную бяспеку станцыі.
«Пакуль расійскія тэрарысты знаходзяцца на ЗАЭС, трымаюць там сваю баявую тэхніку і маюць магчымасць весці свае баявыя дзеянні, бяспека станцыі не можа быць гарантаваная», — падкрэслілі вайскоўцы.
Усе энергаблокі ЗАЭС перайшлі ў стан «халоднага спынення». Чаму?
Нагадаем, учора, 13 красавіка, генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Рафаэль Гросі заявіў, што ўсе шэсць энергаблокаў часова акупаванай Запарожскай атамнай электрастанцыі былі пераведзеныя ў стан "халоднага спынення". Гэта адбылося ўпершыню з 2022 года, паведамляе МАГАТЭ.
Гросі адзначыў, што ў пятніцу, 12 красавіка, расійскія захопнікі перавялі энергаблок №4 з "гарачага" ў стан "халоднага спынення". На такі крок, нібыта, пайшлі ў сувязі са сканчэннем ацяпляльнага сезона ў Энергадары. Па словах гендырэктара МАГАТЭ, гэта спрыяла павышэнню ўсеагульнай бяспекі аб'екта, таму ён вітае такое рашэнне
"Рашэнне пра халоднае спыненне ўсіх шасці блокаў станоўчае само па сабе, таму што астуджэнне рэактара забяспечвае дадатковы буфер на выпадак аварыі. Але гэта не вырашае прынцыповую праблему нядаўняга рэзкага пагаршэння сітуацыі на прадпрыемстве", — адзначыў Гросі.
Як вядома, ЗАЭС прыпыніла вытворчасць электраэнергіі для украінскіх сетак у верасні 2022 года. Аднак з кастрычніка таго ж года, прынамсі, адзін з шасці яе энергаблокаў застаўся ў гарачым рэжыме для забеспячэння цэнтралізаванага ацяплення і тэхналагічнай пары для апрацоўкі вадкіх адходаў на пляцоўцы.
Нагадаем, 7 красавіка тры беспілотнікі ўпалі на захопленую расіянамі Запарожскую АЭС і паблізу яе, трапіўшы ў апаратуру маніторынгу і сувязі на даху рэактара 6-га энергаблока і ваенную машыну. Эксперты МАГАТЭ, якія прысутнічалі на станцыі, не выявілі структурных пашкоджанняў сістэм, канструкцый і кампанентаў, важных для ядзернай бяспекі.
Крэмль, нібыта, не адмовіўся цалкам ад плану перазапусціць украінскую Запарожскую АЭС, якая з пачатку поўнамаштабнай вайны знаходзіцца пад расійскай акупацыяй.
Паводле www.ukrinform.ua, segodnya.novyny.live