Рускія ўцякаюць з Севастопаля. На дарогах у Крыме кіламетровыя заторы (відэа)

У Крыме на дарогах — кіламетровыя заторы з машын. Падобная сітуацыя была пасля першых выбухаў на паўвостраве 9 жніўня на аэрадроме «Сакі».

Кадр з відэа

Кадр з відэа

Пасля ранішніх выбухаў у акупаваным Расіяй Крыме на дарогах у кірунку з Севастопаля ў Ялту ўтварыліся шматкіламетровыя заторы.

У сеціве апублікавалі адпаведнае відэа, якое зрабілі відавочцы.

Раней такая ж карціна назіралася пасля першых выбухаў на паўвостраве 9 жніўня — на аэрадроме «Сакі».

Сённяшнія выбухі на паўвостраве справакавалі сур'ёзную паніку сярод расіян.  

Выбухі ў Крыме 20 жніўня: што вядома

Нагадаем, 20 жніўня каля 8-й гадзіны раніцы ў Севастопалі прагрымеў выбух. Слуп дыму падняўся над севастопальскім штабам Чарнаморскага флоту. Кажуць, у дах штаба спікіраваў дрон неўстаноўленага паходжання, які «не атрымалася збіць». У выніку сутыкнення з дронам будынак загарэўся. Паведамлялася, што абышлося без пацярпелых.

Таксама раніцай 20 жніўня серыя выбухаў прагрымела ў Еўпаторыі і Бахчысараі.

Пасля чарговых "хлопков" Расія пачала ўзмацняць меры бяспекі на паўвостраве. У прыватнасці, з бухты Севастопаля вывелі на дзяжурства баявыя караблі.

У Чорным моры на дадзены момант знаходзяцца два носьбіты крылатых ракет «Калібр», агульны залп якіх складае 16 удараў, у Азоўскім моры — чатыры караблі і кацеры, у Міжземным — пяць носьбітаў «Калібраў».

Паводле УНІАН