Шварцэнегеру падаравалі ўкраінскую вышыванку
Цяпер знакаміты галівудскі акцёр таксама падтрымлівае ўкраінскі трэнд.
![Шварцэнегеру падарылі ўкраінскую вышыванку. Фота - facebook.com/vlad.kabanets Шварцэнегеру падарылі ўкраінскую вышыванку. Фота - facebook.com/vlad.kabanets](/img/v1/images/286076019_5418672251531594_1797387493318557211_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шварцэнегеру падарылі ўкраінскую вышыванку. Фота - facebook.com/vlad.kabanets
Знакаміты амерыканскі
акцёр і палітык Арнольд Шварцэнегер атрымаў у падарунак украінскую вышыванку.
Такі прэзент яму паднёс украінец Улад Кабанец, які і апублікаваў на сваёй
старонцы ў Facebook здымак з легендай кіно, піша УНІАН.
«Адгадайце, хто цяпер ходзіць ва ўласнай вышыванцы», — напісаў Улад.
Улад Кабанец распавёў, што пазнаёміўся з Арнольдам Шварцэнегерам, калі яны перасякаліся на здымках серыяла. «Як мне пазней напісаў ягоны асістэнт, Арнольд яе доўга разглядаў і яму яна "зайшла"», — падзяліўся хлопец.
![Шварцэнэгер: «Штаты не складаюцца з аднаго чалавека» Шварцэнэгер: «Штаты не складаюцца з аднаго чалавека»](/img/v1/images/4514355.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Раней Шварцэнэгер распавёў расіянам праўду пра вайну. Сусветнавядомы акцёр назваў расіян, якія выходзяць на мітынгі супраць вайны, сваімі героямі.