Шварцэнэгер: «Штаты не складаюцца з аднаго чалавека»

Былы губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер адзначыў, што з Парыжскага пагаднення па клімаце выходзіць Трамп, а не народ ЗША.

© REUTERS/Heinz-Peter Bader

© REUTERS/Heinz-Peter Bader

http://tass.ru/obschestvo/4351367

Шварцэнэгер запэўніў удзельнікаў Аўстрыйскага сусветнага саміту ў абарону клімату, што прыхільнікі захавання клімату ўрэшце дамогуцца поспеху.

Рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра выхад з Парыжскага пагаднення па клімаце не зможа спыніць імкненне свету і амерыканскага народу да чыстай будучыні і чыстых крыніц энергіі.

Пра гэта заявіў у аўторак галівудскі акцёр і былы губернатар штата Каліфорнія Арнольд Шварцэнэгер у Вене на Аўстрыйскім сусветным саміце ў абарону клімату.

"Ад забруджвання паветра штогод гінуць сотні людзей, і мы павінны супрацоўнічаць у справе барацьбы за захаванне клімату. Сёння мы амаль дамагліся нашай мэты аб чыстай энергіі. Я ведаю, што кагосьці мой аптымізм здзівіць, асабліва пасля навіны пра тое, што прэзідэнт Трамп выходзіць з Парыжскага пагаднення па клімаце", — адзначыў Шварцэнэгер.

Ён запэўніў удзельнікаў форуму, што прыхільнікі захавання клімату ўрэшце дасягнуць поспеху.

"ЗША — гэта не толькі Вашынгтон, Штаты не складаюцца з аднаго чалавека. Адзін чалавек адвярнуўся ад прагрэсу Парыжскага пагаднення, але нашы прадпрыемствы, універсітэты, навукоўцы засталіся верныя сваёй пазіцыі, яны не адварочваюцца ад Парыжа. Дзве траціны амерыканцаў падтрымліваюць Парыжскія пагадненні, сярод іх губернатары і кіраўнікі прадпрыемстваў", — сказаў Шварцэнэгер.

"Недальнабачныя рашэнні Вашынгтону не змогуць спыніць нас. Я запэўніваю ўсіх: адзін чалавек не зможа нас спыніць, адзін чалавек не зможа адрадзіць брудныя крыніцы энергіі мінулага, змяніць нашу будучыню. Мы пераможам і будзем ганарыцца нашай будучыняй, мы створым будучыню нашым дзецям", — падкрэсліў ён.

Шварцэнэгер распавёў, што калі ён быў губернатарам Каліфорніі, многія падтрымлівалі яго палітыку ў абарону клімату, а Вашынгтон не. "Мы распрацоўвалі стандарты для скарачэння шкодных выкідаў, развіцця сонечнай энергіі. Мы стваралі агульнанацыянальныя законы аб скарачэнні выкідаў на 25% да 2020 года і 85% да 2050 года. Мы прапаноўвалі развіваць сонечную энергію, а Вашынгтон заўсёды нам супрацьстаяў у гэтых намерах", — рэзюмаваў акцёр.

Нагадаем, 1 чэрвеня амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў пра выхад ЗША з Парыжскага пагаднення па клімаце.

 Паводле ТАСС