СМІ: Белы дом хоча змякчыць законапраект пра новыя санкцыі супраць Расіі

Белы дом плануе папрацаваць з рэспубліканцамі ў Палаце прадстаўнікоў над тым, каб у законапраекта пра новыя санкцыі супраць Расіі былі ўнесеныя лаяльныя адміністрацыі Дональда Трампа папраўкі. Пра гэта паведамляе выданне Politico са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта.

Фота: Reuters

Фота: Reuters

У прыватнасці, як адзначае выданне, «Белы дом занепакоены тым, што законапраект звяжа яму рукі пры працы над расійска-амерыканскімі адносінамі, аб чым публічна казаў дзяржсакратар Рэкс Цілерсан». У цяперашняй рэдакцыі дакумент, у прыватнасці, абмяжоўвае права прэзідэнта адмяняць санкцыі, падкрэслівае Politico.

У той жа час крыніца падкрэсліла, што Белы дом падтрымлівае санкцыі ў дачыненні да Расіі. Паводле яго слоў, «палітычныя наступствы якога-небудзь вета пакуль не абмяркоўваліся».

«Паколькі Дзярждэпартамэнт актыўна ўзаемадзейнічае з заканадаўцамі, Белы дом упэўнены, што мае саюзнікаў у Палаце прадстаўнікоў, якія таксама занепакоеныя перспектывай парушэння традыцыі і абмежаваннем кантролю выканаўчай улады над санкцыямі», — піша выданне.

На гэтым тыдні сенат ЗША ўхваліў законапраект аб пашырэнні санкцый супраць Расіі. Пад новыя абмежаванні могуць патрапіць дзяржкампаніі, якія працуюць у сектарах чыгуначнага і суднаходнага транспарту. Санкцыі таксама могуць закрануць і нафтагазавую галіну. Акрамя таго, згодна з дакументам, антырасійскія санкцыі перакладаюцца з прэзідэнцкіх указаў ў закон, што ўскладняе працэдуру іх змякчэння або адмены.

Зараз дакумент павінен прайсці адабрэнне ў палаце прадстаўнікоў, а затым адправіцца на подпіс прэзідэнту Дональду Трампу.

Паводле tut.by