Свабоду народу Кубы!
Узмацненне жорсткасці да кубінскага рэжыму і падтрымка народа Вострава свабоды — такой будзе новая палітыка ЗША ў дачыненні да Кубы. Дональд Трамп заявіў аб адмене мер, прынятых яго папярэднікам дзеля нармалізацыі адносінаў з Гаванай.

фота reuters.com
"Карты ў нас у руках, — заявіў у прыватнасці Дональд Трамп на сустрэчы з кубінскай дыяспарай у Маямі 16 чэрвеня. — Паслабленне абмежаванняў на вандроўкі і гандаль з боку папярэдняй адміністрацыі не дапамагло кубінскаму народу. Усё гэта толькі ўзбагаціла кубінскі рэжым. І зараз, калі я стаў вашым прэзідэнтам, Амерыка пакажа ўсяму свету злачынства кастрыстскага рэжыму і падтрымае народ Кубы ў яго барацьбе за свабоду. Таму што мы перакананыя: у інтарэсах Амерыкі мець свабодных суседзяў у гэтым паўшар'і".
Вашынгтон збіраецца забараніць весці бізнес з арганізацыямі, кантраляванымі рэвалюцыйнымі ўзброенымі сіламі астраўной дзяржавы, зрабіць больш жорсткімі правілы паездак у гэтую краіну для грамадзян ЗША.Дональд Трамп таксама запатрабаваў ад Гаваны выпусціць на свабоду палітвязняў, вярнуць кубінцам свабоду прадпрымальніцтва, свабоду сходаў і выказвання.
ЗША разарвалі дыпламатычныя адносіны з Кубай ў 1961 годзе пасля нацыяналізацыі ўладамі ў Гаване амерыканскай уласнасці. Тады ж Вашынгтон абвясціў пра ўвядзенне ў дачыненні да Кубы гандлёва-эканамічнага эмбарга. У снежні 2014 году Абама прызнаў, што ранейшая палітыка Вашынгтона ў дачыненні да Гаваны не працуе і абвясціў пачатак руху да нармалізацыі двухбаковай сувязяў і змякчэнне санкцый у дачыненні да Кубы. У сакавіку мінулага года прэзідэнт ЗША ўпершыню за амаль 90 гадоў нанёс візіт на Кубу.
Паводле euronews.com