ЗША накіравалі ядзерныя бамбавікі да КНДР
Ядзерныя бамбавікі ЗША адправяць у Паўднёвую Карэю. Самалёты возьмуць удзел у вучэннях побач з межамі Паўночнай Карэі.

Фота: pinterest.com
У Паўднёвую Карэю адправілі два стратэгічных бамбавіка B-1B Lancer з-за канфрантацыі з КНДР. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Yonhap.
Звышгукавыя бамбавікі ВПС ЗША, якія могуць несці ядзерныя бомбы, правядуць вучэбна-трэніровачныя палёты сумесна з паўднёвакарэйскімі знішчальнікамі F-15K. Таксама яны правядуць трэніровачныя бамбардзіроўкі на палігоне Пхільсан, паведамляе Корреспондент.net.
Паводле папярэдніх дадзеных, рашэнне аб правядзенні манеўраў з прыцягненнем стратэгічных бамбавікоў было прынята пасля таго, як учора, 19 чэрвеня, стала вядома пра смерць амерыканскага студэнта Ота Уормбіра.
Ота Уормбір больш за 15 месяцаў знаходзіўся ў зняволенні ў Паўночнай Карэі. У ЗША Ота прывезлі ў стане комы 13 чэрвеня ды шпіталізавалі ў бальніцы ў штаце Агаё. Прэзідэнт Дональд Трамп асудзіў “жорсткасць паўночнакарэйскага рэжыму”. Улады ЗША ўсклалі адказнасць за смерць амерыканца на КНДР.