Расія дазволілі выкарыстоўваць выдадзеныя ў Беларусі пасведчанні кіроўцы
Урад Расійскай Федэрацыі дазволіў выкарыстоўваць на тэрыторыі краіны правы кіроўцы, выдадзеныя ў Беларусі.
"Прынялі рашэнні, якія тычацца ў тым ліку вадзіцельскіх пасведчанняў і дазволу выкарыстоўваць замежныя пасведчанні кіроўцы, выдадзеныя Рэспублікай Беларусь, на тэрыторыі нашай дзяржавы пасля 1 ліпеня бягучага года", — паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 16 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
Паводле яго слоў, гэта важная падзея для тых, хто займаецца перавозкамі.
У Расеі 1 чэрвеня ўступіў у сілу закон, які забараняе працаваць прафесійным кіроўцам-замежнікам на тэрыторыі РФ з нацыянальным правамі. Дзеянне закона распаўсюджвалася і на беларусаў, якія атрымалі пасведчанне кіроўцы ў органах МУС Беларусі і працуюць кіроўцамі ў расійскіх кампаніях.
belapan.by