У Германіі заклікалі перадаць Украіне дальнабойныя ракеты Taurus

Лідар Свабоднай дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) Вольфганг Кубіцкі заклікаў улады Германіі да выразнай дыпламатычнай рэакцыі пасля нападу беспілотнікаў на аэрапорт Лейпцыга, за якім, меркавана, стаіць РФ. Ён прапануе перадаць Украіне дальнабойныя ракеты Taurus. Ідуць 1651-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Фота з insightsonindia.com

Фота з insightsonindia.com

Агулам на працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 210 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 1 верасня.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 16 атак расіян у раёнах Старыцы і Ваўчанскіх Хутароў, а таксама ў кірунках Чугуніўкі, Хатняга, Малой Воўчай, Доўгенькага та Ахрымаўкі.

На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 20 атак у раёнах Канстанцінаўкі й Іллінаўўкі, а таксама ў кірунках Навасёлаўкі і Паўлаўкі.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 45 атак расіян у раёнах Біліцкага, Сяргееўкі і Удачнага, а таксама здзяйсняў штурмы ў кірунках Сафіеўкі, Вольнага, Кучарава Яру, Дарожнага, Шаўчэнкі, Васільеўкі, Мураўкі, Навапаўлаўкі, Ганнаўкі і Дабраполля.

* * *

Трое чалавек загінулі, яшчэ пяцёра пацярпелі ў выніку расійскага балістычнага ўдару па Кіеве, паведаміла Кіеўская гарадская дзяржаўная адміністрацыя (КГДА) у Telegram.

Ноччу Расія нанесла прыцэльны балістычны ўдар па чыгуначным дэпо і іншых чыгуначных аб'ектах у Кіеве. У выніку атакі загінулі сем чалавек, шасцёра з іх — работнікі «Укрзалізніцы».

У Барыспалі загінуў чалавек, восем чалавек пацярпелі, у тым ліку і дзіця пры масіраванай атацы расійскімі ракетамі і ўдарнымі дронамі ноччу 1 верасня.

Расія нанесла масіраваны ўдар па энергетыцы Адэсы баражуючымі боепрыпасамі «Бандэроль» і ракетамі ў ноч перад 1 верасня.

* * * 

790397994_1750837475969440_4952257958693529644_n.jfif

* * *

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп растлумачыў прычыну запрашэння расійскага міністра фінансаў Антона Сілуанава на сустрэчу «Вялікай дваццаткі» (G20) у амерыканскім Эшвіле (Паўночная Караліна).

«Мы любім ладзіць з усімі. Адна з прычын майго поспеху заключаецца ў тым, што я ладжу з усімі», — заявіў кіраўнік Белага дома.

Нагадаем, дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф 25 жніўня здзейсніў тайны візіт у Маскву і сустрэўся з кіраўніком Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным і дырэктарам ФСБ Аляксандрам Бортнікавым. Пазней Трамп заявіў, што візіт Рэдкліфа быў «звычайнай справай» і не меў на мэце папярэдзіць Расію аб небяспецы нападу на НАТА.

* * *

Турцыя падрыхтавала план бяспечнага праходу зерня праз Чорнае мора і падтрымлівае кантакты з Украінай і Расіяй наконт магчымага аднаўлення адпаведных дамоўленасцей, заявіў міністр замежных спраў Турцыі Хакан Фідан, паведамляе Reuters.

«Мы падрыхтавалі план і падтрымліваем кантакты з абедзвюма старанамі па гэтым плане. Калі ўзнікнуць неабходныя ўмовы, мы, у прыватнасці, працуем над дасягненнем яшчэ аднаго пагаднення, падобнага да збожжавага», — сказаў Фідан на прэс-канферэнцыі ў Стамбуле.

Турцыя неаднаразова заяўляла аб гатоўнасці спрыяць аднаўленні Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы, заключанай пры пасрэдніцтве ААН у ліпені 2022 года. У рамках гэтага пагаднення праз Чорнае мора было бяспечна экспартавана амаль 33 млн тон украінскага зерня.

Расія выйшла з пагаднення ў 2023 годзе, заявіўшы, што яе ўласны экспарт харчавання і ўгнаенняў сутыкаецца з перашкодамі.

* * *

Германія павінна прыгразіць Расіі перадачай Украіне дальнабойных ракет Taurus, калі Крэмль не спыніць гібрыдныя атакі на нямецкую інфраструктуру, заявіў лідар Свабоднай дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) Вольфганг Кубіцкі ў эфіры N-tv.

Нямецкі палітык заклікаў улады да выразнай дыпламатычнай рэакцыі пасля нападу беспілотнікаў на аэрапорт Лейпцыга, за якім, меркавана, стаіць РФ.

Па яго меркаванні, пагроза прадставіць Кіеву магутнае ўзбраенне павінна стаць эфектыўным засцярогам для Масквы ад далейшых дыверсій у Еўропе.

«Разумны чалавек зараз выклікаў бы расійскага пасла і сказаў бы яму: пакуль мы не паставілі ракету Taurus, але калі гэтая гібрыдная пагроза Германіі будзе працягвацца, то мы зробім усё, каб Украіна атрымала зброю, неабходную для маштабнай абароны ад Расіі», — падкрэсліў Кубіцкі.

* * *

Злучаныя Штаты Амерыкі дамовіліся з абарончымі кампаніямі аб доўгатэрміновым пашырэнні вытворчасці кампанентаў для сістэм супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, паведамляе Міністэрства вайны ЗША.

Пентагон заключыў пагадненні на сем гадоў з кампаніямі General Dynamics Ordnance and Tactical Systems (GD-OTS) і Lockheed Martin. Такім чынам кампаніі павінны павялічыць аб'ёмы вытворчасці і паскорыць пастаўкі крытычна важных кампанентаў для ракет-перахопнікаў PAC-3 MSE сістэм Patriot і THAAD.

Гаворка ідзе не толькі аб павелічэнні колькасці гатовых ракет. Пентагон таксама плануе пашырыць вытворчыя магчымасці, неабходныя для стабільнага выпуску кампанентаў гэтых сістэм. Змены тычацца ракет-перахопнікаў PAC-3 MSE, якія выкарыстоўваюцца комплексамі Patriot — іх вытворчасць павінны павялічыць утрая.

У дадатак да гэтага, яшчэ больш маштабнае нарошчванне — у чатыры разы — прадугледжана для ракет-перахопнікаў сістэмы THAAD.