У Расіі заканчваюцца крылатыя ракеты?

У расійскіх войскаў заканчваюцца крылатыя ракеты паветранага базавання. Пры гэтым досыць вялікая колькасць з іх дэманструе частыя адмовы падчас запуску.

kryl_rakety.jpg

CNN паведамляе, спасылаючыся на прадстаўніка Мінабароны ЗША, нібыта ёсць прыкметы таго, што войскі РФ спрабуюць захаваць "гэты інвентар" шляхам скарачэння запасаў дакладных кіраваных боепрыпасаў. Таксама адзначаецца, што адмова ў сістэме навядзення расійскіх высокадакладных боепрыпасаў знаходзіцца ў дыяпазоне ад 20% да 60% — гэта залежыць ад тыпу зброі і задання

Такім чынам, як тлумачыць чыноўнік Мінабароны ЗША, ракета не далятае да мэты ці не выбухае пры падзенні ў 20–60% выпадкаў.

Пры гэтым прадстаўнікі Міністэрства абароны ЗША паведамілі, што, паводле ацэнак Пентагона, з пачатку вайны Расія запусціла больш за 1100 ракет.