Удар па Кіеве і збітыя «Кінжалы»: чаму гэта гістарычная падзея?

Перахоп залпу расійскіх «Кінжалаў» — доказ таго, шта амерыканская сістэма СПА Patriot працуе. Гэта асабліва важна, бо «Кінжалы» — носьбіты расійскай ядзернай зброі.

Фота з сайта www.ponomaroleg.com

Фота з сайта www.ponomaroleg.com

Колькі «Кінжалаў» падчас начнога ўдару па Кіеве збіла СПА і ці мог адзін з іх трапіць у Patriot?

Наконт вынікаў начнога абстрэлу Міністэрства абароны Украіны і Расіі зрабілі заявы, якія супярэчаць адна адной.

У Кіеве сказалі, што ў выніку працы СПА былі збітыя ўсе паветраныя цэлі, уключаючы шэсць гіпергукавых ракет Х-47м2 «Кінжал».

Украінская СПА ўжо паведамляла аб паспяховым перахопе аднаго «Кінжала» 8 траўня. Тады мэр Кіева Віталь Клічко прадэманстраваў журналістам фрагмент ракеты, які, на думку некаторых экспертаў, мог быць баявой часткай «Кінжала».

Факт паспяховага перахопу шасці ракет «Кінжал» не быў пацверджаны з незалежных крыніц, што, зрэшты, не дзіўна ў час вайны. Аднак факт прымянення Расіяй як мінімум адной ракеты «Кінжал» пацвярджае Мінабароны РФ.

Міністэрства абароны РФ абвясціла ў аўторак раніцай, што расійскія войскі нанеслі ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці паветранага і марскога базавання «па пунктах дыслакацыі падраздзяленняў УСУ, а таксама месцах захоўвання боепрыпасаў, узбраення і вайсковай тэхнікі, дастаўленых з заходніх краін». Яно сцвярджае, што ва ўсе цэлі яны патрапілі, прычым адна з ракет — «Кінжал» — нібыта паразіла ЗРК Patriot.

Аднак факт пашкоджання батарэі Patriot альбо яе часткі пацвярджае толькі адна крыніца CNN, аднак і яна заявіла, што, хутчэй за ўсё, комплекс быў пашкоджаны, але не знішчаны. CNN не паведамілі падрабязнасцяў, у прыватнасці, не вядома, ці стала пашкоджанне вынікам трапляння ракеты або яе абломкаў.

Між тым, ЗША не пацвердзілі пашкоджанне Patriot. А ўкраінскі генерал заявіў, што заявы РФ аб знішчэнні ЗРК фэйк.

Калі б у расіян былі доказы, яны б іх паказалі, упэўнены генерал Ігар Раманенка

Расіяне запусцілі новы фэйк пра нібыта знішчэнне амерыканскага ЗРК Patriot ва Украіне ўначы 16 траўня. Генерал-лейтэнант запасу Ігар Раманенка ўпэўнены ў тым, што інфармацыя пра гэта не адпавядае рэчаіснасці. «Калі б у іх былі доказы, яны б іх паказалі», — заявіў ён.



Генерал адзначыў, што ўначы 16 траўня ўкраінская сістэма СПА паспяхова адбіла найцяжэйшы ўдар РФ, раней расіяне нападаў падобнага роду не здзяйснялі:

«Спецыялісты называюць такі ўдар «зорны»... расіяне спрабавалі ўдарыць па сталіцы з усіх бакоў, на розных вышынях, рознымі цэлямі, якія ішлі на розных хуткасцях. Іх траекторыі палёту разлічваліся такім чынам, што запускаліся яны ў розны час, але павінны былі прыляцець да мэты адначасова».

Удар па Кіеве ракетамі «Кінжал» 16 траўня. Што вядома?

Як паведамляў УНІАН, Расійскія войскі атакавалі Украіну каля 03:30 начы 16 траўня. Паведамлялася, што РФ запусціла ракеты і дроны адразу з некалькіх кірункаў (паўночнага, паўднёвага і ўсходняга).

Усяго РФ ударыла 18 ракетамі розных тыпаў паветранага, марскога і наземнага базавання («Калібр», «Кінжал», С-400, «Іскандэр-М»).

Ва УСУ заявілі, што ўсе шэсць расійскіх ракет Х-47 «Кінжал» былі запушчаныя ў бок Кіева — і ўсе паспяхова знішчаныя.


Збітыя 6 «кінжалаў» — гістарычная падзея

Вядомы ўкраінскі блогер і палітолаг Алег Панамар на сваім сайце патлумачыў, што на самай справе азначае знішчэнне 6 ракет «Кінжал», пра якія казалі, што іх перахапіць немагчыма.

Збіць адзінкавы «Кінжал» — гэта можна быць lucky shot, але перахоп групавога залпу — гэта ўжо сістэма, якая працуе.

Уся сутнасць гэтых ракет — не ў тым, каб хутка даставіць паўтоны «баегалоўкі» да мэты – гэта могуць зрабіць і больш танныя дагукавыя носьбіты. Задача ракеты «Кінжал» — гарантаваць паразу. А паразу якраз цяжка гарантаваць з-за адхіленні ад мэты (КВО), з-за процідзеяння СПА, з-за часу, што праходзіць паміж даразведкай і палётным заданнем, за якое многае абавязкова зменіцца.

І тут за кошт авіяцыйнага базавання і хуткасці ракеты, у РФ павінен быў атрымацца той самы кінжал – хутка дастаў з рукава, перакінуў з рукі ў руку, ткнуў (перакінуў самалёты, нанёс удар, сышоў за парасон са свайго СПА).

«Кінжал» — аб'ект шматгадовага ананізму расійскіх ваенных экспертаў.

«Кінжалы» — носьбіты ядзернай зброі, якія ў тэорыі павінны былі тапіць АУГ ЗША і прарываць супрацьракетную абарону. У тым ліку, гэта тая самая тактычная ядзерная зброя, якую патрабуюць расчахліць турбапатрыёты РФ, калі адбываецца чарговы “жэст добрай волі”.

Гэтым разам, відаць, моцна прыпякло ад гібелі авіягрупы, перадачы «Пaтрыётаў» і брытанскіх крылатых ракет. І вырашылі масіраваць удар, каб сапраўды паразіць нешта ў Кіеве — думаю, што элементы СПА.

А аказалася, што «Кінжалы» такі ўразлівыя для мадэрнізаванага «Пэтрыёт». Якога толькі ў ЗША —дзясяткі батарэй на захоўванні — бяры ды прапускай праз мадэрнізацыю. І тады праз 12-14 месяцаў у цябе ўжо РАС-2\3 замест стакавага закансерваванага.

І ЗРК ужо стаяць у Румыніі, стаяць у Польшчы, стаяць ва Украіне. А Польшча ўжо вырабляе пускавыя да «Пэтрыёта» і ўжо здала першыя ў войскі. Зацягваюць паволі РФ павуціннем з радараў, пускавых і новых ракет-перахопнікаў. І РАС-3 можа ў РАС-2 – працаваць з адной пускавой супрацьракетамі па балістыцы з кінетычным ударам і адначасова па аэрадынамічных цэлях масай аскепкаў. Геніяльна, як і многае, што робяць амерыканцы.

Па тым жа прынцыпе яны мадэрнізуюць «Хокі» (навошта плаціць больш, калі можна дапілаваць тое, што ўжо стаіць на ўзбраенні, свае долары яны лічаць нядрэнна).

Мільярды, якія адрывалі расіяне ад сацыялкі, каб беспакарана наносіць удары па суседзях аказаліся выкінутымі на памыйніцу.

Тактычная ядзерная зброя

І ўсе крыкі пра тактычную ядзерную зброю натыкаюцца на адну простую рэч – яна яшчэ павінна цяпер даляцець да праціўніка.

І гэта не тэорыя, а практыка — ракета можа быць збітая з вялікай верагоднасцю. Плюс яшчэ з часоў халоднай вайны, калі бакі праводзілі ваенныя гульні, прымяненне тактычнай зброі амаль заўсёды вяло да абмену ўдарамі. І рана ці позна ўключаліся ў справу стратэгічныя сілы. Каб не даваць суперніку тэрміну на падрыхтоўку, мабілізацыю і ўзняцце гатоўнасці з-за серыі ўдараў, можа адразу прыляцець па поўнай праграме. Бо сэнс цягнуць, калі ўсё роўна дойдзе да гэтага: ударыць вораг па базе, захад адкажа, тыя адкажуць па аэрадромах, адкуль быў вылет, ну і пойдзе…

Адразу і без раскачкі — у рай. І ў РФ ведаюць, што так можа быць. Шалець на ток-шоу там могуць колькі заўгодна, але крамлёўскія дзяды хочуць добра жыць у палацы, а не паміраць ад анеміі ў бункеры. 

Паводле ВВС, УНІАНwww.ponomaroleg.com