Украіна цяпер мае больш танкаў, чым армія Расіі?

Саюзнікі збіраюць і адпраўляюць Украіне ваенныя рэсурсы, каб дапамагчы ўкраінскім войскам адбіць расійскае ўварванне, паведамляе korrespondent.net.

Фота: OSCE

Фота: OSCE

Ва ўкраінскіх войскаў цяпер на фронце больш танкаў, чым у расіян. Пра гэта ў чацвер, 21 красавіка, піша Washington Post са спасылкай на словы высокапастаўленага прадстаўніка абароны ЗША.

"Цяпер ва ўкраінцаў больш танкаў, чым у расіян... і яны, несумненна, маюць права іх выкарыстоўваць", — сказаў амерыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці.

Як паведаміў чыноўнік, пастаўленыя з Еўропы танкі Т-72 змянілі баланс на карысць Украіны.

Безумоўна, параўнальны падлік танкаў сам па сабе не з'яўляецца вызначальным фактарам, які бок мае перавагу, паколькі Расія пераарыентуе сваё ўварванне, каб засяродзіцца ў асноўным на Данбасе і ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа.

Але перавага Украіны ў танках-бронетэхніцы, якая з'яўляецца магутным інструментам у наземных баях, — характэрны момант, паколькі саюзнікі аб'ядноўваюць рэсурсы, каб дапамагчы ўкраінскім узброеным сілам адкінуць расійскае ўварванне.

Украінскія войскі пашкодзілі частку расійскай бронетэхнікі, а іншая была пакінутая пасля таго, як прыйшла ў запушчаны стан — звесткі адзначаюць, што Расія не была гатовая да супраціву Украіны.

У той жа час чыноўнік кажуць, што каля двух дзясяткаў расійскіх батальённых тактычных груп пераўзбройваюцца і папаўняюцца.