Украіна і Расія дамовіліся пра новы раўнд перамоваў
Новы раўнд перамоваў Украіны і Расіі адбудзецца 29-30 сакавіка ў Турцыі, паведаміў прадстаўнік украінскай дэлегацыі Давід Арахамія.

Давід Арахамія
«Сёння на чарговым раўндзе перамоваў па відэа было прынята рашэнне правесці наступны жывы раўнд дзвюма дэлегацыямі ў Турцыі 28-30 сакавіка. Падрабязнасці пазней», — напісаў ён у Facebook, паведамляе REFORM.by.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік расійскай перамоўнай групы Уладзімір Мядзінскі.
«Сёння прайшоў чарговы раўнд перамоваў з Украінай па ВКС. У выніку прынята рашэнне сустрэцца ў вочным фармаце 29-30 сакавіка», — напісаў ён у Telegram.