Украіна звярнулася ў суд ААН з-за парушэння Расіяй Канвенцыі аб генацыдзе
Расія павінна заплаціць за сваё бесчалавечныя паводзіны і за разбурэнні ды пакуты, якія яна прынесла Украіне і ўкраінскаму народу, адзначылі ў МЗС Украіны.
![Расійскія войскі забілі тысячы мірных украінцаў Расійскія войскі забілі тысячы мірных украінцаў](/img/v1/images/2747241.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Расійскія войскі забілі тысячы мірных украінцаў
Украіна звярнулася ў Міжнародны суд ААН з доказам парушэння Расіяй Канвенцыі аб генацыдзе. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.
"Украіна падала Мемарандум у Міжнародны суд ААН. Мы даводзім, што РФ парушыла Канвенцыю аб генацыдзе, яна апраўдвала сваю вайсковую агрэсію беспадстаўнымі абвінавачваннямі Украіны ў "генацыдзе". Гэта важны крок для прыцягнення РФ да адказнасці і кампенсацыі прычыненай шкоды", — напісаў Кулеба.
На сайце МЗС Украіны пазначана, што на падставе ілжывых абвінавачванняў у здзяйсненні Украінай генацыду супраць уласных грамадзян Расія груба парушыла суверэнітэт Украіны, прызнала незалежнасць так званых "ДНР" і "ЛНР" і пачатку 24 лютага 2022 года шырокамаштабнае ўварванне па ўсёй тэрыторыі Украіны.
"У пададзеным сёння Мемарандуме Украіна афіцыйна патрабуе адказнасці і поўнага пакрыцця шкоды, прычыненай грубымі парушэннямі міжнароднага права з боку Расіі", — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле korrespondent.net