Вялікі абмен палоннымі: Медведчука абмянялі на «азоўцаў»
Украінскі бок вярнуў дадому больш за 200 сваіх абаронцаў. Расіі, у сваю чаргу, былі перададзены 55 рускіх і Медвядчук.
Маштабны абмен палоннымі паміж Украінай і РФ адбыўся пры пасярэдніцтве Турцыі. Са слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, умовай вызвалення камандзіраў палка «Азоў» стала іх знаходжанне ў Турцыі да канца вайны. Гэта Дзяніс Пракапенка, Сяргей Валынскі, Святаслаў Паламар, Дзяніс Шлега, Алег Хаменка.
У ноч на чацвер, 22 верасня, у сеціве з'явіўся поўны спіс украінскіх вайскоўцаў, якія былі вызвалены з расійскага палону ў рамках вялікага абмену. У пераліку пазначаныя 215 імёнаў. Паводле афіцыйных звестак, сярод вызваленых — 108 байцоў батальёна «Азоў» і агулам 124 афіцэры.
Дадому вярнуліся, у прыватнасці, начальнік патрульнай паліцыі Марыупаля Міхаіл Вяршынін, ваеннаслужачая УСУ Кацярына Палішчук з пазыўным «Пташка», а таксама марпех Міхаіл Дзіянаў, чыё фота з блакаднага завода «Азоўсталь» абляцелі сусветныя СМІ. Сярод вызваленых і дзесяць замежнікаў, якія ваявалі за Украіну і якім пагражалі смяротным пакараннем.
Пры гэтым расійскаму боку былі перададзены 55 рускіх і былы ўкраінскі народны дэпутат і кум Пуціна Віктар Медвядчук.
Паводле korrespondent.net, www.unian.net