IKEA закрые офіс закупак у Беларусі і прадасць фабрыкі ў Расіі

IKEA прыняла рашэнне пра далейшы лёс свайго бізнесу ў Беларусі і Расіі. Пасля нападу Расіі на Украіну кампанія абвясціла аб прыпыненні аперацый у двух краінах.


«На жаль, абставіны не палепшыліся, і разбуральная вайна працягваецца. Прадпрыемствы і ланцужкі паставак па ўсім свеце моцна пацярпелі, і мы не бачым магчымасці аднавіць працу ў бліжэйшы час», — цытуе новую заяву кампаніі REFORM.by.

На дадзены момант рознічны бізнес IKEA ў Расіі застанецца прыпыненым. Кампанія будзе скарачаць працоўную сілу. Каб забяспечыць выплаты, будзе ўладкаваны распродаж тавараў са складоў у РФ.

Inter IKEA прадасць чатыры свае заводы ў РФ, скараціўшы працоўную сілу.

Пастаўкі тавараў IKEA ў Расію і Беларусь, а таксама закупкі ў гэтых краінах застаюцца пад забаронай.

«Два офіса закупак і лагістыкі ў Маскве і Мінску, якія належаць Inter IKEA, будуць зачыненыя назаўжды», — паведамілі ў кампаніі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што прадпрыемствы ў Беларусі, якія займаліся вытворчасцю тавараў для шведскай групы, былі адпраўленыя ў прастой.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: