«Адправілі ў ваенкамат». Расійцаў пачалі здымаць з цягнікоў пры ўездзе ў Беларусь
Пецярых расійцаў праз мабілізацыю знялі з цягніка ў Пскоўскай вобласці і не выпусцілі з краіны. Пра гэта паведамляе «М*дыязоне» распавёў адзін з іх.
Паводле яго слоў, усіх іх высадзілі на чыгуначнай станцыі
Невель-2. Сам мужчына збіраўся даехаць да Мінска, а там — у Стамбул.
«З цягніка вывелі чатырох мужчын, памежнікі ведалі прозвішчы
і месцы кожнага. Адзін маёр, два старшых лейтэнанта і чалавекі чатыры радавых ў
масках», — распавёў малады чалавек.
Усім пецярым выдалі апавяшчэнні, што выезд забаронены на
падставе закона аб мабілізацыі. Усім расійцам сказалі звярнуцца па тлумачэнні ў
ваенкамат па месцы пастаноўкі на ўлік.
Суразмоўца дадаў, што ніколі не служыў
у войску, але восем гадоў таму скончыў вайсковую кафедру.
Пасля абвяшчэння ў Расіі мабілізацыя расійскія мужчыны, якія не жадаюць ваяваць ва Украіне, масава ўцякаюць за мяжу. Адзін з найбольш папулярных кірункаў — Беларусь, але вялікае скапленне людзей ўжо колькі дзён назіраецца на ўездзе ў Грузію, Казахстан, а таксама ў Фінляндыю і нават Манголію.