Адвакаты Бабарыкі просяць змяніць меру стрымання на хатні арышт

Адвакаты Віктара Бабарыкі падалі хадайніцтва аб змене яму меры стрымання на хатні арышт з правам зносін са штабам і СМІ. Пра гэта TUT.BY паведаміў адвакат палітыка Дзмітрый Лаеўскі.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Падалі хадайніцтва пра змену меры стрымання на больш мяккую: просім хатні арышт з правам стасункаў са штабам і СМІ, каб выключыць перашкоды ў рэалізацыі выбарчага права, — сказаў Лаеўскі.

Цяпер Віктар Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Раней абаронцы Віктара Бабарыкі падалі скаргу на імя генеральнага пракурора на пастанову аб прыцягненні іх падабароннага ў якасці абвінавачанага. На іх думку, нявызначанасць вылучаных чалавеку прэтэнзій дазваляе ўсумніцца ў тым, «ці меліся для іх падставы ў прынцыпе». Да гэтага Мінскі гарадскі суд адхіліў скаргі адвакатаў Бабарыкі на заключэнне пад варту.

2 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе быў вывешаны "Спіс крымінальных спраў апеляцыйнай інстанцыі, прызначаных да слухання", з якога грамадскасці і журналістам сталі вядомыя артыкулы Крымінальнага кодэкса, паводле якіх абвінавачваюцца Віктар і Эдуард Бабарыка.

Паводле спісу, Віктару Бабарыку прад'яўленыя абвінавачванні паводле ч.2 арт. 235 (легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, учыненыя паўторна, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, або ў асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт 431 (дача хабару паўторна або ў буйным памеры) КК РБ.

8 ліпеня абаронцы Віктара Бабарыкі абскардзілі генеральнаму пракурору правядзенне двух следчых дзеянняў, якія адбыліся 7 і 8 ліпеня.

Паводле Алена Талкачова, TUT.BY