Еўрасаюз запатрабаваў ад Лукашэнкі адмовіцца ад падтрымкі расійскай агрэсіі

Еўракамісія патрабуе ад Лукашэнкі адмовіцца ад падтрымкі расійскай агрэсіі ва Украіне і не пускаць расійскія войскі ў Беларусь і пагражае новымі санкцыямі.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo_2.jpg

Еўракамісія заклікала Лукашэнку неадкладна забараніць расійскім войскам выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для нанясення ўдараў па Украіне, паведамляе АФН са спасылкай на Reuters.

Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка ЕС па знешнепалітычных пытаннях Петэра Стана.

«Любыя далейшыя дзеянні, тым больш непасрэдны ўдзел беларускіх вайскоўцаў у гэтай вайне насуперак волі большасці жыхароў Беларусі, будзе сустрэты новымі і суровымі абмежавальнымі мерамі», — заявіў Стана.

Нагадаем, сёння, 10 кастрычніка, у праграме «Галоўны эфір» першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Павел Муравейка расказаў, што Беларусь удзельнічае ў «спецаперацыі» ва Украіне, «выконваючы некаторыя функцыі». А пазней, як пісаў НЧ, незмяняльны кіраўнік Беларусі заявіў, што ён  дамовіўся з Пуціным «аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь».