Афіцыйная колькасць выбаршчыкаў на гэтых выбарах — 6.844.932 чалавека. Калі меркаваць, што ў сістэме рэгіструюцца толькі беларусы, якія маюць права голасу, прычым толькі адзін раз (не выкарыстоўваючы для паўторнай рэгістрацыі таго ж чалавека іншы нумар), то атрымліваецца, што ў сістэме зарэгістраваліся 14,71% выбаршчыкаў.
Лідзія Ярмошына ў сваім відэазвароце абвінаваціла платформу
«Голас» у тым, што гэта «проста злачынны праект».
— Як нам запэўніваюць, гэта кантроль за волевыяўленнем. Ды не, дарагія мае, гэта не кантроль. Гэта стварэнне скажонага выніку выбараў для таго, каб дэвальваваць афіцыйны вынік галасавання і на гэтай падставе арганізаваць масавыя беспарадкі. Вось для чаго гэта робіцца, а зусім не для кантролю.
Неўзабаве пасля гэтага і Генпракуратура абвінаваціла
«Голас» у тым, што платформа незаконна займаецца сацапытаннямі. А ўвечары стала вядома, што Генпракуратура звярнулася ў Мінсувязі з пытаннем разгледзець магчымасць блакавання сэрвісу.
Стваральнікі платформы адказалі на абвінавачванні і канстатуюць, што «ЦВК не ўнікаў у працу
«Голаса» і не разбіраўся ў сутнасці гэтай грамадскай ініцыятывы».
the-village.me