Трагедыя ў Дняпры: трэці дзень ратавальных работ. Фотарэпартаж з месца падзей

Як вядома, 14 студзеня Расія нанесла ракетны ўдар па Дняпры, у выніку якога абрынулася частка шматпавярховага будынка, пад заваламі апынуліся дзясяткі людзей. Па цяперашні момант бесперапынна вядуцца ратавальныя работы. Яшчэ раніцай была надзея знайсці ацалелых.
Цела аднаго чалавека вынеслі яшчэ раніцай, другога па абедзе. Фота Алеся Мінава

Цела аднаго чалавека вынеслі яшчэ раніцай, другога па абедзе. Фота Алеся Мінава


З ночы і да світанку работы вядуцца пад пражэктарамі. Людзі ў чаканні. Шмат хто спадзяецца, што іх родных знойдуць жывымі.
Паліцыя ачапіла ўвесь раён, прапускаюць толькі экстранныя службы.
Ёсць імавернасць, што пад заваламі знаходзяцца жывыя людзі. Усе на гэта спадзяюцца.
Іншыя пад'езды будынка таксама пацярпелі, жыць там немагчыма. Паліцыя дзяжурыць ля ўваходаў, каб не было марадзёрства. А людзі грэюцца, палячы вогнішча наўпрост у двары.
У двары ж разгарнуліся валанцёрскія штабы: дапамагаюць і мясцовым, і супрацоўнікам дзяржструктур.
Перад будынкам да вечара стаяць у чаканні людзі, сярод іх шмат сваякоў, сяброў тых, чыя доля пакуль невядомая. Хоць прадстаўнікі ДСНС на дадзены момант не даюць афіцыйных каментароў, па абедзе ў нефармальных размовах далі зразумець, што шанцы знайсці ацалелых імкнуцца да нуля.

Па апошніх афіцыйных звестках, у выніку ўдару загінулі 40 чалавек, сярод якіх трое дзяцей. Уратаваць удалося 39 чалавек. «Атрымана 46 паведамленняў пра бясследна зніклых асоб», — паведамляюць ратавальнікі.
Фота Алеся Мінава


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: