У платформы «Голас» з'явілася падробка
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-каналах.
![222589_1_1.jpg 222589_1_1.jpg](/img/v1/images/222589_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Платформа па альтэрнатыўным падліку галасоў была падменена ў нядзелю, 9 жніўня — пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі і тэлеграм самой платформы.
Карыстальнікаў папярэджваюць не карыстацца сайтам, калі патрабуецца ўводзіць свой тэлефон. Усе дадзеныя варта дасылаць праз чат-боты «Голаса» ў мэсэнджэрах Вайбер і Тэлеграм.
Платформа «Голас» была створана для збору фртаздымкаў бюлетэняў ад выбаршчыкаў. Выбаршчыкам прапануецца сфатаграфаваць бюлетэнь з двух бакоў для фіксацыі подпісаў камісіі і галасавання за кандыдата і даслаць чат-боту.
9 жніўня колькасць карыстальнікаў платформы перавысіла 1 мільён 140 тысяч чалавек.