«Выбачыліся». Беларуская палітэмігрантка распавяла пра разборкі з польскім банкам, які заблакаваў яе рахунак

Беларуская журналістка і палітычная эмігрантка Яўгенія Доўгая расказала ў фэйсбуку пра дыскрымінацыю, якую яна зазнала ў адным з банкаў Польшчы. Каб разблакаваць свой рахунак, дзяўчына пайшла ў вербальную атаку на польскіх супрацоўнікаў. І гэта дапамагло.

pkobp_logo.png

«Тры разы блакавалі рахунак у польскім банку, — напісала Яўгенія Доўгая. — Сабрала ўсе дакументы, якія сведчаць пра рэпрэсіі, раздрукоўкі сваіх артыкулаў і пайшла ў банк. Абуралася на мове і казала як ёсць «што гэта наогул за х***ня». Усе ўсё зразумелі нават без перакладчыка, лік разблакавалі і папрасілі прабачэння».

Нагадаем, што пасля нападу Расіі на Украіну беларусы ў розных краінах зазнаюць сапраўдную дыскрымінацыю па нацыянальнай прыкмеце. Нашых суайчыннікаў за мяжой шмат дзе лічаць прадстаўнікамі «краіны-агрэсара», бо з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі рэгулярна ажыццяўляюць ракетныя абстрэлы Украіны.