Расія зноў парушае міжнароднае права і правілы вядзення вайны
Расійскія войскі пачалі выкарыстоўваць цывільную вопратку і жыхароў Украіны, як «жывы шчыт», чым парушае міжнароднае права і правілы вядзення вайны. На фронце ва Украіне актывізаваліся баявыя дзеянні, а пра прагрэс у перамовах пра мір не чуваць. Ідуць 1301-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Фота Getty Images
За мінулыя суткі ва Украине зафіксавана 208 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў зводцы 16 верасня.
На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 54 штурмавыя дзеянні расіян у раёнах Уладзіміраўкі, Запаведнага, Новаэканамічнага, Шаўчэнка, Котліна, Удачнага, Дачнага і іншых.
На Новапаўлаўскім кірунку Сілы абароны Украіны адбілі 34 атакі расіян паблізу Ялты, Шаўчэнка, Камышувахі, Тэрнаў, Новаіваніўкі і іншых.
На Паўднёва-Слабажанскім кірунку адбылося 20 баявых сутыкненняў паблізу Ваўчанска, Ваўчанскіх Хутароў, Амбарнага, Адраднага і Краснага Першага.
На Ліманскім і Сіверскім кірунках зафіксавана па 17 атак расіян на кожным.
На Тарэцкім кірунку армія РФ здзейсніла 16 атак у раёнах Шчарбініўкі, Кацярынаўкі і ў кірунку Русінава Яра, Палтаўкі.
На Купянскім кірунку адбылося 11 атак расіян у раёнах Кандрашоўкі, Загрызавага і ў кірунку Купянска, Петрапаўлаўкі.
* * *
Расійскія вайскоўцы пад выглядам цывільных праніклі ў Ямпаль Данецкай вобласці, што з'яўляецца парушэннем нормаў міжнароднага права. На здымках, атрыманых аналітычным праектам DeepState бачна, як расійцы ў цывільным вядуць агонь з аўтамата.
Па даных праекта, расійцы хаваюцца ў дамах, падвалах, скляпах. Сілам абароны Украіны перашкаджаюць грамадзянскія, што не эвакуяваліся з населенага пункта.
«Фіксацыя суперніка ў раёне Ямпалю была неаднаразовай, яны знайшлі месца, каб прабірацца да пасёлка, таму варта чакаць павелічэння актыўнасці ў напрамку населенага пункта, які яны нацэленыя захапіць, ведаючы яго важнасць і крытычнасць для ўсіх пазіцый, што знаходзяцца на ўсход ад яго. Цяпер у пасёлку працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні», — паведамляе DeepState.
У 11 армейскім корпусе Украіны пацвердзілі, што расійцы ў чарговы раз груба парушылі нормы міжнароднага гуманітарнага права і ў цывільным адзенні, маскіруючыся пад мірных жыхароў, спрабавалі пранікнуць у Ямпаль, выкарыстоўваючы мясцовых жыхароў як «жывы шчыт».
Падраздзяленні 11-га армейскага корпуса правялі комплекс антытэрарыстычных мерапрыемстваў, у выніку якіх праціўнік быў знойдзены, заблакаваны і абясшкоджаны. «У цяперашні час Ямпаль і прылеглыя тэрыторыі знаходзяцца пад поўным кантролем Сіл абароны Украіны. Суперніку не ўдалося дасягнуць ніякіх тактычных вынікаў, усе яго спробы па правядзенні разведвальна-дыверсійных мерапрыемстваў у населеным пункце былі сарваныя», — паведамілі ва УСУ.
* * *
У ноч на 16 верасня Расія атакавала Украіну 113 ударнымі БПЛА тыпу Shahed, «Гербера» і беспілотнікамі іншых тыпаў. Супрацьпаветранай абаронай было збіта і задушана 89 варожых БПЛА.
У ноч на 16 верасня расійцы атакавалі дронамі Запарожжа. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 13 атрымалі раненні, сярод іх двое дзяцей. Узніклі маштабныя пажары: агонь ахапіў тры жылыя дамы плошчай 350 кв. м, і станцыю тэхнічнага абслугоўвання на плошчы 600 кв. м.
Ноччу 16 верасня ў выніку атакі БпЛА ўзнік пажар на тэрыторыі аўтамабільнай стаянкі гандлёвага цэнтра ў Кіеўскай вобласці. Падчас тушэння пажару расійцы паўторна ўдарылі па аб'екце. У выніку другой атакі пашкоджаныя два пажарна-выратавальныя аўтамабілі.
Ноччу 16 верасня Сумскую суполку атакавалі беспілотнікі. Каля паловы трэцяй ночы 16 верасня ў Сумах чулі выбухі, у горадзе часткова знікла электрычнасць.
* * *

* * *
Злучаныя Штаты разумеюць, якія санкцыі варта ўвесці супраць Расіі, але канчатковае рашэнне будзе прымаць прэзідэнт Дональд Трамп, заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё ў інтэрв'ю тэлеканалу Fox News.
«Мы цалкам усведамляем, якія санкцыі можам ужыць, і ў пэўны момант прэзідэнт можа прыняць рашэнне зрабіць гэта», — сказаў Рубіё, адказваючы на пытанне, колькі часу трэба Трампу для ўвядзення абмежаванняў.
Па словах дзяржсакратара, рашэнне аб санкцыях будзе за прэзідэнтам, і «ён не будзе хадзіць вакол ды каля і не будзе аб'яўляць з прытворствам часовыя рамкі».
Дзяржсакратар ЗША нагадаў, што прэзідэнт Трамп чакае аналагічнага рашэння ад Еўропы: «У Еўропе дагэтуль ёсць краіны, якія купляюць расійскія тавары, у прыватнасці расійскую нафту. І прэзідэнт заклікаў нашых еўрапейскіх партнёраў, каб яны самі ўводзілі тыя санкцыі, якія просяць увесці нас».
Дзяржсакратар таксама адмовіў, што сустрэча на Алясцы падбадзёрыла Пуціна, пасля чаго ён пачаў больш агрэсіўна абстрэльваць Украіну і атакаваў дронамі тэрыторыю Польшчы.
* * *
Адзіны спосаб спыніць баявыя дзеянні ва Украіне — гэта прадставіць для пачатку выразныя гарантыі бяспекі. У прыватнасці, з боку ЗША, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Sky News.
Паводле яго, спыненне вайны можа адбыцца толькі калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп праявіць смеласць.
Кіраўнік Украіны падкрэсліў, што канкрэтны дакумент павінен быць яшчэ да заканчэння вайны: «Перш чым мы скончым вайну, я сапраўды хачу, каб усе пагадненні былі заключаны. Я хачу... мець дакумент, які падтрымаюць ЗША і ўсе еўрапейскія партнёры. Гэта вельмі важна. Каб гэта адбылося, нас патрэбна выразная пазіцыя прэзідэнта Трампа».
Акрамя таго, ён лічыць, Трамп можа даць Украіне СПА ў неабходнай колькасці, паколькі «ў ЗША іх дастаткова».
* * *
Уварванне расійскіх дронаў у Польшчу — гэта праверка Расіі, на што здольнае NATO, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Sky News, каментуючы навіну пра тое, што брытанскія знішчальнікі выконвалі задачы супрацьпаветранай абароны над Польшчай праз дроны РФ.
«Ён выпрабоўвае NATO. Ён хоча ўбачыць, на што гатовае NATO, на што яно здольнае, як у дыпламатычным, так і ў палітычным плане, і як на гэта адрэагуе мясцовае насельніцтва», — мяркуе Зяленскі.
Акрамя таго, парушыўшы паветраную прастору Польшчы, Масква пасылае Захаду яшчэ адзін сігнал: «Не прадастаўляйце Украіне дадатковыя сістэмы СПА, таму што яны могуць спатрэбіцца вам самім».
Як вядома, у адказ на ўварванне расійскіх дронаў у Польшчу 10 верасня, NATO пачало аперацыю «Усходні вартавы», у рамках якой хаўруснікі адправілі ў краіну авіяцыю. Таксама будуць разгорнутыя саюзныя сілы, уключаючы Данію, Францыю, Вялікабрытанію і Германію.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падпісаў згоду на перакідку войскаў NATO ў Польшчу ў рамках гэтай аперацыі.