Выбух у Дняпры. Зяленскі апублікаваў відэа

Выбух у Дняпры трапіў на відэарэгістратар. Гэта відэа апублікаваў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

2783539.png

Сёння здарыўся чарговы масіраваны абстрэл тэрыторыі Украіны. Колькасць пацярпелых вырасла ў Дняпры да 14 чалавек, сярод якіх дзіця.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі апублікаваў у Telegram відэа, на якім бачны момант расійскага ракетнага ўдару па Дняпры раніцай 17 лістапада.

«Вось яшчэ адно пацвярджэнне з Дняпра, як тэрарысты хочуць міру. Раніца. Мірны горад і жаданне людзей жыць звыклым жыццём. Ехаць на працу, па справах. Ракетны ўдар! Дзяржава-тэрарыст сапраўды хоча прынесці ўкраінцам толькі як мага больш болю і пакут», — падкрэсліў кіраўнік Украіны.