714-ты дзень вайны: працяг мабілізацыі, выкрыццё агентаў ФСБ, ракетныя атакі па ўсёй Украіне

Сабралі апошнія звесткі з франтоў вайны, якую вядзе пуцінская Расія супраць Украіны. 

Фота Мінабароны Украіны

Фота Мінабароны Украіны

***

Расійскія акупанты працягваюць атакаваць па ўсёй лініі фронту, за мінулыя суткі нанеслі 4 ракетных і 27 авіяцыйных удараў, здзейснілі 88 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах; усяго за мінулыя суткі адбылося 92 баявых сутыкнення.

***

Расійскія акупанты ноччу запусцілі 15 беспілотнікаў «Шахед» па Украіне, 12 з іх удалося знішчыць сродкамі супрацьпаветранай абароны, паведамляе Генштаб.

У Харкаве і Чаркаскай вобласці прагрымелі выбухі, ракеты манеўравалі над заходнімі абласцямі. Пазней кіраўнік Львоўскай вобласці паведаміў, што выбухі прагрымелі ў Драгобычы. Пашкоджаны прамысловы аб'ект у Драгобычы. Зафіксавалі частковае разбурэнне будынка. На плошчы каля 300 кв. м працягваецца пажар. На месцы працуюць пажарныя. Інфармацыі аб пацярпелых або загінулых няма.   

Таксама гукі выбухаў чулі ў Кіеве і вобласці. Расія біла па Кіеве і вобласці крылатымі ракетамі, паветраныя сілы збілі прыкладна 20 варожых цэляў у гэтым рэгіёне, паведамілі ў Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі. 

У Кіеве з-за ракетнай атакі пацярпелі па меншай меры 9 чалавек, сярод іх цяжарная жанчына. «У выніку варожай атакі абломкамі ракеты ў сталіцы пашкоджаныя дзве высакавольтныя лініі. Частка спажыўцоў на левым беразе цяпер без электраэнергіі», — паведаміў мэр Кіева Віталій Клічко.

У Мікалаеве ў выніку расійскай ракетнай атакі адзін чалавек загінуў, ёсць параненыя людзі і пашкоджаныя жылыя дамы, вадаправодныя і газавыя сеткі, паведаміў гарадскі глава горада Аляксандр Сянкевіч.

***

У складзе ВСУ з'явяцца сілы беспілотных сістэм

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіпадпісаў указ аб стварэнні сіл беспілотных сістэм як асобнага роду войскаў. Указ аб «Нарошчванні магчымасцяў сіл абароны» апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы. Новы род войскаў створаны з мэтай нарошчвання магчымасцяў Узброеных Сіл Украіны па выкарыстанні беспілотных і рабатызаваных паветраных, марскіх і наземных сістэм. Зяленскі даручыў прапрацаваць гэтае пытанне Кабінету Міністраў з прыцягненнем Генеральнага штаба УСУ.

Глядзіце таксама

***

Рада падоўжыла ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю ва Украіне яшчэ на тры месяцы.

Вярхоўная Рада падтрымала і зацвердзіла ўказы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб падаўжэнні дзеяння ваеннага становішча і мабілізацыі.  Указ аб прадаўжэнні ваеннага становішча падтрымалі 335 парламентарыяў, указ аб прадаўжэнні мабілізацыі — 323. Такім чынам, абодва станы будуць дзейнічаць мінімум яшчэ 90 дзён, да 13 мая 2024 года.

***

Праваахоўнікі абясшкодзілі магутную агентурную сетку расійскай ФСБ.

Служба бяспекі Украіны нейтралізавала магутную агентурную сетку вайсковай контрвыведкі ФСБ РФ, удзельнікі якой перадавалі сакрэтную інфармацыю аб сістэмах аховы АЭС, геалакацыі інжынерных загарод паблізу берагавой лініі Адэскай вобласці і каналах перапраўкі замежнага ўзбраення ва Украіну. У выніку шматэтапнай спецаперацыі ў розных рэгіёнах затрымалі пецярых агентаў. За кожнае выкананае заданне зламыснікі атрымлівалі грошы ад расіян.

***

З пачатку Вялікай вайны Украіна вывела са строю 33% Чарнаморскага флоту Расіі.

З пачатку расійскага поўнамаштабнага ўварвання ўкраінскія вайскоўцы вывелі са строю каля 33% Чарнаморскага флоту Расіі. Пра гэта паведаміла ўпраўленне стратэгічных камунікацый апарата галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны. Паводле звестак Генштаба УСУ, украінскія вайскоўцы вывелі са строю 24 расійскія караблі і адну падводную лодку.

Глядзіце таксама

***

Паводле падлікаў Генштаба УСУ, агульныя баявыя страты РФ на 714-ты дзень вайны, з 24.02.22 да 07.02.24, арыенціровачна склалі:

  • асабовы склад — каля 391 470 (+890) чалавек,
  • танкі — 6372 (+7) адз.,
  • баявыя браніраваныя машыны — 11 879 (+22) адз.,
  • артылерыйскія сістэмы — 9387 (+20) адз.,
  • РСЗА — 980 (+1) адз.,
  • сродкі СПА — 665 (+0) адз.,
  • самалётаў — 332 (+0) адз.,
  • верталётаў — 324 (+0) адз.,
  • БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 7177 (+4),
  • крылатыя ракеты — 1849 (+1),
  • караблі / катэры — 24 (+0) адз.,
  • падводных лодак — 1 (+0) адз.,
  • аўтамабільная тэхніка і аўтацыстэрны — 12 486 (+33) адз.,
  • спецыяльная тэхніка — 1497 (+1)