ЦВК: 80,1% за Лукашэнку, канчаткова

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абвясціла 14 жніўня канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе «Свабода».

6118870b_e824_4aac_a3cb_e9d9c4bfff62_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg


Прагаласавалі 5 818 956 чалавек, з іх 2 806 640 датэрмінова.Скаргі аб непрызнанні выбараў ад Ціханоўскай, Канапацкай і Дзмітрыева адхіленыя, ад Чэрачня нібыта «не паступала»: давераных асобаў не пусцілі падаць скаргу ў ЦВК, яны выслалі яе поштай.
Галасы, паводле ЦВК, размеркаваліся так:• Лукашэнка: 80,1% (4 661 075 чалавек);• Ціханоўская: 10,1% (588 622 чалавека);• Дзмітрыеў: 1,2% (70 671 чалавек);• Канапацкая: 1,67% (97 489 чалавек);• Чэрачань: 1,14% (66 613 чалавек);• супраць усіх: 4,59% (267 360 чалавек).