ЕС ухваліў чарговыя санкцыі супраць Беларусі

Амбасадары ЕС ухвалілі ўвядзенне новых эканамічных санкцый супраць Беларусі, напісаў у Твітары карэспандэнт RFE / RL Рыкард Ёзвяк.

1618404069_sankcii.jpg


Раней кіраўніца Еўракамісіі заяўляла, што на Беларусь будзе пашырана частка ўведзеных супраць Расіі санкцыі, будуць абмежаваныя закупкі шэрагу таварных пазіцый, пад санкцыі патрапяць беларускія функцыянеры, якія садзейнічаюць агрэсіі, адзначае REFORM.by.

Таксама было пытанне аб адключэнні некаторых беларускіх банкаў ад сістэмы SWIFT. Па гэтай прапанове ішлі спрэчкі.

Больш пра санкцыі мы даведаемся пазней.