«Я не ўбачыў надзеі на мір» — прэм'ер Італіі пасля размовы з Пуціным
Прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі пасля размовы з прэзідэнтам Расіі заявіў, што не ўбачыў ніякіх прыкмет таго, каб расійскі бок імкнуўся да міру.
"Я не ўбачыў надзеі на мір падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі Пуціным", — сказаў Драгі. Пра гэта, як піша "Еўрапейская праўда", паведамляе агенцтва ANSA.
"Я шукаў размовы з прэзідэнтам Пуціным: мэтай было спытаць, ці можна нешта зрабіць, каб разблакаваць зерне, якое цяпер знаходзіцца на складах ва Украіне, таму што харчовы крызіс, які ўжо надыходзіць у некаторых афрыканскіх краінах, будзе мець гіганцкія маштабы і жудасныя гуманітарныя наступствы", — сказаў прэм'ер-міністр.
Падчас тэлефоннай размовы Драгі з Пуціным прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што "харчовы крызіс з'яўляецца следствам санкцый, і што, калі санкцыі будуць знятыя, Расія зможа экспартаваць збожжа".
"Але відавочна, што санкцыі ёсць, таму што Расія напала на Украіну", — сказаў Драгі.