Шосты пакет санкцый ЕС супраць Расіі заблакаваны
Але ў Еўрасаюзе спадзяюцца знайсці кампраміс.
![a700.jpg a700.jpg](/img/v1/images/a700.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шосты пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі заблакаваны з-за пазіцыі Венгрыі, але ЕС спадзяецца знайсці кампраміс, заявіў еўракамісар па эканоміцы Паола Дженцілоні ў эфіры канала «Rai News 24».
«Мы прынялі вельмі хутка і аднадушна пяць пакетаў санкцый, але шосты пакет з вядомых прычын пакуль стаіць. Я аптымістычна настроены адносна перспектыў знаходжання кампрамісу», — заявіў Джэнцілоні (цытата з ТАСС).
Шосты пакет уключае ў сябе эмбарга на пастаўкі расійскай нафты. Еўракамісар растлумачыў, што Венгрыя не выступае супраць ўвядзення эмбарга ў прынцыпе, але разлічвае на падтрымку з-за складанасцей з энергазабеспячэннем краіны.
Паводле reform.by.