ЗША не будуць пастаўляць Украіне ракеты, здольныя дасягнуць Расіі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 30 траўня заявіў журналістам, што ЗША не будуць пастаўляць Украіне ракетныя комплексы, здольныя дасягнуць тэрыторыі РФ. Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн


Гэта заява прагучала на фоне просьб афіцыйнага Кіева аб пастаўках Украіне рэактыўных сістэм залпавага агню, або РСЗА, баявы радыус якіх складае сотні кіламетраў.
Раней афіцыйныя асобы ЗША заяўлялі, што пастаўкі такіх узбраенняў разглядаюцца.
У мінулую пятніцу амерыканскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы паведамілі, што адміністрацыя Байдэна схіляецца да адпраўкі РСЗА, а таксама высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэм, вядомых як «HIMARS», у рамках буйнога пакета ваеннай дапамогі Украіне.
Акрамя таго, газета «The New York Times» пісала пра імавернасць паставак ракетных сістэм M31 GMLRS (Guided Multiple Launch Rocket System) — высокадакладнай РСЗА са спадарожнікавым навядзеннем.