«The New York Times»: Байдэн ухваліў пастаўкі ва Украіну ракетных сістэм залпавага агню

Ужо на наступным тыдні адміністрацыя Джо Байдэна можа заявіць пра адпраўку ва Украіну ракет вялікай далёкасці, паведамляюць «The New York Times» са спасылкай на ананімных суразмоўцаў ва ўрадзе.

Сістэма залпавага агню «HIMARS»

Сістэма залпавага агню «HIMARS»

Як паведамляе NYT, верагодна, гаворка ідзе пра ўстаноўкі M31 GMLRS (Guided Multiple Launch Rocket System). Далёкасць стральбы ўстановак у залежнасці ад боепрыпасу складае ад 70 да 500 кіламетраў і перавышае на дзясяткі кіламетраў далёкасць сістэм, якія знаходзяцца на ўзбраенні ўкраінскага войска.
Таксама ЗША таксама могуць адправіць ва Украіну РСЗА «HIMARS» на колавым шасі. Яны здольныя перавозіць кантэйнер, загружаны шасцю ракетамі GMLRS або адной, больш буйной кіруемай ракетай, і могуць хутка рухацца пасля стрэлу.
Прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі на брыфінгу, каментуючы магчымыя пастаўкі, заявіў, што «не будзе забягаць наперад і гаварыць пра рашэнні, якія яшчэ не прынятыя».
Пакуль незразумела, колькі такіх сістэм перадасць ЗША. Крыніца амерыканскага выдання паведаміла, што зброя можа апынуцца ва Украіне ўжо праз некалькіх тыдняў. У Вашынгтоне мяркуюць, што ўкраінскім вайскоўцам спатрэбіцца мінімум тыдзень навучання, каб пачаць іх выкарыстоўваць.
Крыніца NYT адзначае, што прамаруджванне з забеспячэннем РСЗА вялікага радыусу дзеяння было выкліканае жаданнем Вашынгтона абавязаць Украіну не наносіць удары ўглыб тэрыторыі Расіі.