5-я Агульнанацыянальная дыктоўка

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага ў Мінскай сядзібе ТБМ прайшла 5-я Агульнанацыянальная дыктоўка. Мэта акцыі — прадэманстраваць павагу да беларускай мовы, якая, паводле даследаванняў ЮНЭСКА, лічыцца другой ў свеце па мілагучнасці, але цяпер знаходзіцца пад рэальнай пагрозай знікнення.

У агульнанацыянальнай дыктоўцы нараўне з беларусамі на знак салідарнасці ўдзельнічаюць амбасадары заходнееўрапейскіх краін.

Агульнанацыянальная дыктоўка узнікла ў Беларусі з ініцыятывы філосафа Уладзіміра Падгола. Першы раз дыктоўка была арганізавана ў 2008 годзе 25 сакавіка, яе прымеркавалі да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Імпрэза стала традыцыйнай і адбываецца штогод.