Дым. Медытацыя на пазбаўленне ад суму і роспачы
Калі на душы скрабуць коткі, а ў сэрцы — цемра і смутак, вам дапаможа духмяны дым. Ён ахутвае вас нібы цёплая коўдра і забярэ з сабой у неба ўсё благое.
У традыцыйнай культуры беларусаў дым звязваецца з душамі, што лятуць у вырай, на неба. Часта выкарыстоўваўся дым у магіі: дымам купальскіх зёлак абкурвалі пабудовы, свойскую жывёлу ад сурокаў, напрыклад.
Народная ж медыцына дымам раіла лекаваць перапуд, дэпрэсію і іншыя ментальныя «непаладкі».
Перад медытацыяй:
Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)
Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню
Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)
Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!