Асцярожна — рэзідэнцыя прэзідэнта!
12 сакавіка каля рэзідэнцыі прэзідэнта ў раёне Заслаўскага водасховішча міліцыя пад кіраўніцтвам людзей у цывільным затрымала Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, удзельнікаў групы Litesound. Музыкі шукалі месца для здымак новага кліпу. Інфармацыя пра затрыманне імгненна разляцелася па смі. Гурт Litesound даволі вядомы ў Беларусі. У мінулым годзе хлопцы выступалі за Беларусь на Еўрабачанні. Але браты Каракіны вельмі прасілі акцэнтаваць увагу на тым, што затрымалі не музыкаў Litesound, а простых беларусаў, якія гулялі ў лесе. Падрабязнасці гісторыі глядзіце ў сюжэце.
У каментарах пра затрыманне некаторыя чытачы ўзгадалі гісторыю пра тое, нібыта удзельнікі Litesound публічна выказалі знявагу да беларускай мовы. Дзмітрый і Уладзімір спецыяльна для НЧ даюць
свае тлумачэнні