Асуджаныя абвінавачваюць начальніка калоніі
Некалькі асуджаных Гродзенскай выпраўленчай установы адкрытага тыпу №31 кажуць, што начальнік калоніі Сяргей Капуза прымусіў іх красці дровы. Людзі нават накіравалі адпаведныя заявы ў Следчы камітэт і пракуратуру. Адказу пакуль няма. Адмовіўся ад каментара НЧ і Сяргей Капуза. На чыім баку праўда? Глядзіце сюжэт і рабіце высновы.