Авантурысты робяць людзей закладнікамі...

"Не, вайне! Не, расійскай базе!", — скандавалі прысутныя на акцыі пратэсту. Супольны мітынг дэмакратычных партый і арганізацый адбыўся 4 кастрычніка ў Мінску на плошчы Свабоды. На прыступках будынку ратушы выступілі Уладзімір Някляеў, Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч, Аляксей Янукевіч, Алесь Талстыка, Вячаслаў Сіўчык і іншыя. Як гэта было і чаму на плошчу прыйшлі людзі, глядзіце ў нашым рэпартажы.